Гаворка пра літый – прэпарат першай лініі для лячэння біпалярнага расстройства. Яго вартасць тлумачыць псіхіятр Уладзімір Пікірэня.
«У людзей з БАР рызыка суіцыду ў 10-20 разоў вышэй, чым у агульнай папуляцыі, і менавіта стабільнае лячэнне літыем дазваляе такія рызыкі знізіць. А вось спыненне прыёму літыя верагоднасць суіцыду павялічвае. Такім чынам, для многіх людзей з растройствамі настрою ён проста жыццёва неабходны».
Як адзначаюць у грамадскай арганізацыі медыкаў «Белыя халаты», па неафіцыйнай інфармацыі расейскі «Седаліт» ізноў можа вярнуцца ў аптэкі бліжэй да канца студзеня. Але не дакладна.
Крыніца: Белсат/юл